Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100-годзьдзю Масея Сяднёва прысьвячаецца


Масей Сяднёў. Менск, 1990. Фота А. Максімава

Масей Сяднёў. Менск, 1990. Фота А. Максімава

4 кастрычніка ў Менску пройдуць XI Архіўныя чытаньні. Яны прысьвечаныя творчай спадчыне пісьменьнікаў беларускай эміграцыі і 100-годзьдзю з дня нараджэньня Масея Сяднёва.

Масей Сяднёў — паэт, празаік, публіцыст, адзін з найбольш актыўных і таленавітых прадстаўнікоў беларускага літаратурнага замежжа. Яго імя ўпісанае ў Брытанскую і Польскую энцыкляпэдыі, а ў 1989 годзе Мюнхэнскім і Вашынгтонскім Джорджтаўнскім унівэрсытэтамі Масей Сяднёў быў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію. Кнігі славутага беларускага літаратара выдаваліся ў Нямеччыне і ЗША, перакладаліся на ангельскую, польскую, расейскую, украінскую мовы. З 1967 да 1983 году пісьменьнік працаваў на Радыё Свабода, узначальваў беларускую рэдакцыю.

У праграме чытаньняў — таксама прэзэнтацыя зборніка памяці Віталя Скалабана «Ісьці на сьвятло лябірынтамі даўніх падзей».

Пачатак чытаньняў 4 кастрычніка а 10-й у Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва (вуліца Кірылы і Мятода).

XS
SM
MD
LG