Лінкі ўнівэрсальнага доступу

HRW абвінаваціла сырыйскі рэжым ва ўжыванні катаванняў


Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch абвінаваціла сірыйскі ўрад у незаконным затрыманьні дзясяткаў тысяч праціўнікаў рэжыму і прымяненьні катаванняў у турмах.

У апублікаванай у чацвер справаздачы гэтай арганізацыі згадваюцца імёны больш чым 20 затрыманых сырыйцаў, сярод якіх ёсьць памяркоўныя палітычныя актывісты і мэдыкі. Яны паведамілі Human Rights Watch, што ў сырыйскіх турмах палітвязьняў рэгулярна зьбіваюць, гвалтуюць, катуюць электрашокерам.

Аўтары дакумэнта адзначаюць, што паўстанцы, якія вядуць барацьбу з рэжымам Башара Асада, таксама нелегальна затрымліваюць актывістаў, журналістаў і гуманітарных работнікаў і ў некаторых выпадках забіваюць іх.

Паводле дадзеных ААН, з пачатку канфлікту ў Сырыі ў сакавіку 2011 года загінулі больш за сто тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG