Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На тэрыторыі Беларусі можа зьявіцца кітайскае войска


Палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект, прадстаўлены міністрам абароны Беларусі на трэцяй сэсіі.

Ён ратыфікуе Пагадненьне паміж Беларусьсю і Кітаем пра статус вайсковых фармаваньняў Кітая, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама беларускіх фармаваньняў, якія знаходзяцца ў Кітаі для правядзеньня сумесных вучэньняў (трэніровак).

Пра гэта піша выданьне Міністэсрват абароны РБ — «Во славу родины». Па словах міністра Юрыя Жадобіна, гэта пагадненьне забясьпечыць «падтрыманьне высокага ўзроўню баяваой гатоўнасьці ўзброеных сіл бакоў, што забясьпечвае адэкватнае рэагаваньне на новыя выклікі і пагрозы міжнароднай бясьпекі».

Сумесныя беларуска-кітайская вучэньні і трэніроўкі адбываюцца з 2011 году. Падобныя ж пагадненьні Беларусь мае з краінамі-удзельніцамі АДКБ.

Кітай заяўяляе пра палітыку вайсковага неўмяшальніцтва і добрасуседзтва, аднак мае тэрыторыяльныя спрэчкі з суседнімі краінамі і рэгулярна сутыкаецца з пагрозамі тэрарызма, якія сыходзяць найперш ад Афганістану, Пакістану.

Адна з найбольш праблемных тэрыторыяў КНР — Тібет, якой кітайцы валодаюць ў выніку вайсковага захопу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG