Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На АЭС «Фукусіма» зноў уцечка радыяцыі


Адзін з рэзэрвуараў з радыёактыўнай вадой перапоўнены і адкіды, па ўсёй бачнасьці, сьцякаюць у Ціхі акіян.

Пра гэта паведаміла кампанія-апэратар японскай атамнай электрастанцыі «Фукусіма-1» Tepco.

Паводле ацэнак энэргетычнай кампаніі Tokyo Electric, якая займаецца ачысткай АЭС, разбуранай землятрусам і цунамі ў сакавіку 2011 года, у акіян прасачылася прыкладна 430 літраў радыёактыўнай вадкасьці.

У апошнія месяцы на «Фукусіме» пачасьціліся ўцечкі радыёактыўнай вады, якая неабходная, каб ахалоджваць рэактары і паліўныя стрыжні.

Сёлета ў жніўні адмыслоўцы выявілі ўцёчку ў 300 тонаў.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG