Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Кангрэс не дамовіліся пра бюджэт


Перамовы паміж прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам і лідэрамі рэспубліканскай бальшыні ў Кагрэсе не змаглі пакласьці канец бюджэтнаму крызісу.

Пасьля перамоваў прадстаўнікі рэспубліканцаў і дэмакратаў зьвінавацілі адзно аднаго ў нежаданьні ісьці на саступкі.

Абама папаряэдзіў, што цяперашняя сытуацыя можа аказаць «глыбокае ўзьдзеяньне на нашую эканоміку».

Прэзыдэнт ЗША паабяцаў, што ён ня будзе весьці перамовы з рэспубліканцамі, пакуль яны не пагодзяцца фінансаваць ўрад і прыняць закон, які павысіць столь дзяржаўнага доўгу ЗША.

Калі памер дзяржаўнага доўгу не зьменіцца, Злучаныя Штаты могуць абвесьціць дэфолт па сваіх даўгах.

Фэдэральныя ўстановы ЗША згортваюць сваю дзейнасьць


1 кастрычніка Кангрэс ЗША не ўзгадніў праект бюджэту на 2014 год.

Рэспубліканская бальшыня ў Палаце прадстаўнікоў настойвае, каб прэзыдэнт ЗША Барак Абама адклаў на год праграму рэфармаваньня сфэры аховы здароўя.

Сэнат, дзе бальшыня падтрымлівае Абаму, адхіліў праект бюджэту, які адлюстроўвае гэтае патрабаваньне.

Пакуль палаты Кангрэсу не прыйдуць да згоды, 700 тысячаў супрацоўнікаў фэдэральнага ўраду будуць знаходзіцца ў неаплатным адпачынку.

Нацыянальныя паркі, музэі і помнікі, у тым ліку такія славутасьці, як Статуя Свабоды, будуць зачыненыя.

Невядома, як на доўга згортваецца дзейнасьць гэтых установаў.

Скарачэньне не закране службы, якія адказваюць за нацыянальную бясьпеку альбо такія жыцьцё важныя функцыі, як кіраваньне паветраным рухам і праца пошты.

Гэта першы выпадак за апошнія 17 гадоў, калі фэдэральныя ўстановы ЗША вымушаныя зачыніцца, бо Кангрэс не зацьвердзіў праект бюджэту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG