Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апынуцца ў самым цікавым часе найноўшай беларускай гісторыі запрашаюць стваральнікі сайту 90s.by.

Падчас прэзэнтацыі можна будзе паглядзець фатаздымкі, відэа і артэфакты 90-х гадоў, пагартаць падшыўкі газэтаў, пагуляць у відэагульні зь дзяцінства і дакрануцца да блізкага і адначасова далёкага часу.

Сайт 90s.by — гэта спроба зафіксаваць час праз інтэрвію і ўспаміны палітыкаў, пісьменьнікаў, грамадзкіх дзеячаў, бізнэсмэнаў і журналістаў.

«Важна, каб моладзь — такія ж людзі, як мы — больш даведалася пра вельмі цікавы, на наш погляд, і вельмі істотны для незалежнасьці Беларусі час. Менавіта таму мы стварылі сайт 90s.by. Там цягам году павінна зьявіцца 100 артыкулаў пра ключавыя культурныя, сацыяльныя і палітычныя падзеі 90-х на аснове інтэрвію актыўных удзельнікаў.

Для нас важна ня толькі апавесьці пра гэты час людзям, якія былі занадта малымі, але і нагадаць пра яго тым, хто за апошнія 10-15 гадоў пасьпеў забыць, наколькі вялікім было поле магчымасьцяў у 90-я», — заявіла ў інтэрвію Радыё Свабода аўтарка ідэі Яся Каралевіч-Картэль.

На прэзэнтацыі арганізатары праекту абяцаюць пачаставаць наведнікаў «ежай і напоямі зь 90-х. Як выявілася, у сучасным Менску знайсьці іх ня так ужо і складана».

Прэзэнтацыя праекту 90s.by адбудзецца ў крэатыўнай прасторы ЦЭХ (праспэкт Незалежнасці, 58, корпус 6). Пачатак сёньня а 19-й гадзіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG