Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Яроменка зьнялі прэвэнтыўны нагляд


Уладзімер Яроменак

Уладзімер Яроменак

З былога палітычнага зьняволенага, удзельніка «Плошчы-2010», маладафронтаўца Ўладзімера Яроменка зьняты прэвэнтыўны нагляд — такое рашэньне прыняў суд.

Аднак актывіст застаецца пад прафіляктычным наглядам, паведамляе Радыё Рацыя. Пра гэта Уладзімеру Яроменку паведамілі ў крымінальна-выканаўчай інспэкцыі міліцыі Першамайскага раёну Менска:

«Тэлефанаваў інспэктар, прасіў зайсьці ў інспэкцыю, выдаў мне пастанову аб тым, што нагляд у адносінах да мяне спынены, менавіта прэвэнтыўны нагляд. Я застаюся пад прафіляктычным наглядам, які і быў у мяне пасьля вызваленьня з калёніі. То бок у мяне няма абмежаваньня па часе знаходжаньня дома, я магу пакідаць межы горада, у якім я жыву, выяжджаць за мяжу. Але калі я зьяжджаю некуды даўжэй чым на месяц, то павінен папярэджваць інспэктара».

Уладзімер Яроменак менавіта за парушэньне прэвэнтыўнага нагляду ў жніўні быў асуджаны на 3 месяцы арышту судом Першамайскага раёна. Актывіст абскардзіў прысуд, але дата разгляду скаргі ў гарадзкім судзе пакуль не прызначана.
XS
SM
MD
LG