Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Канцэрт Паліны Рэспублікі і падарункі ад Радыё Свабода


Паліна Рэспубліка ў Бабруйску. Фота Валянцін Цапко
Паліна Рэспубліка ў Бабруйску. Фота Валянцін Цапко
1 кастрычніка ў Бабруйску пры падтрымцы Радыё Свабода адбылася творчая сустрэча беларускай сьпявачкі Паліны Рэспублікі.

У сустрэчы ўзялі ўдзел каля 50 чалавек. Паліна Рэспубліка разам з гітарыстам Уладзімерам Пыльчанкам выканала свае старыя і новыя песьні на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах.
Найбольш актыўныя і дасьціпныя атрымалі дыскі «Саўка ды Грышка», кнігі Сяргея Дубаўца «Як?» і «Слоўнік Свабоды».

Сярод удзельнікаў былі зладжаная інтэлектуальная віктарына на веданьне беларускай мовы, культуры і гісторыі. Сярод іншага, прапаноўвалася адказаць на пытаньні пра гісторыю Радыё Свабода, стваральнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама назваць сучасных пісьменьнікаў.

Найбольш актыўныя і дасьціпныя былі ўганараваныя ад Радыё Свабода дыскамі «Саўка ды Грышка», кнігамі Сяргея Дубаўца «Як?» і «Слоўнікамі Свабоды».

Акрамя Радыё Свабода, суарганізатарамі сустрэчы выступілі бабруйскія грамадзкія актывісты, Арт Сядзіба, грамадзянская кампанія «Зробім лепш». Удзельнікі атрымалі таксама разнастайныя рэклямныя гаджэты ад тэлеканалу «Белсат».




Пішыце нам на пошту radiosvaboda@gmail.com, калі вы хочаце, каб падобная сустрэча адбылася і ў вашым горадзе.


















Фота Валянцін Цапко
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG