Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода з Аленай Радкевіч ад 18-й. Выбарчыя радасьці


Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў выбарчае заканадаўства. Папраўкі дазволяць кандыдатам у прэзыдэнты ствараць фонд на 130 тысячаў даляраў, адменяць перадвыбарчыя радыёдэбаты, зьвядуць парлямэнцкія выбары да аднаго туру, забароняць агітацыю за байкот. Працэдура датэрміновых выбараў застанецца нязьменнай.


Чаму ў Беларусі адкінулі выбарчыя нормы АБСЭ і прынялі прапановы экспэртаў СНД? Ці скарэктуюць новыя нормы рашэньні тых палітычных сіл, якія вырашылі ўдзельнічаць у выбарах?

Акрамя гэтага:

паспрабуем разабрацца, да чаго можа прывесьці скарачэньне на чвэрць работнікаў культуры,

паразважаем, як перазімаваць бяздомным людзям,

абмяркуем бюджэтны крызыс у ЗША,

даведаемся, наколькі дазволена аслабляць нацыянальную валюту.
XS
SM
MD
LG