Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТА заклікае Расею адмовіцца ад Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі


Андэрс Фог Расмусэн

Андэрс Фог Расмусэн

Генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн заклікаў Расею перагледзець рашэньне аб прызнаньні незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ад Грузіі.

У сваёй заяве ў сераду Фог Расмусэн выказаў заклапочанасьць дзеяньнямі расейскіх памежнікаў, якія ўсталёўваюць загароды з калючага дроту на адміністрацыйных межах паміж самаабвешчанымі рэспублікамі і Грузіяй. Кіраўнік НАТА падкрэсьліў, што гэта перашкаджае «жыцьцю грамадзян Грузіі, якія апынуліся з розных бакоў адміністрацыйнай мяжы».

Фог Расмусэн падкрэсьліў, што дзеяньні Масквы разыходзяцца з расейскімі міжнароднымі абавязацельствамі і не спрыяюць мірнаму ўрэгуляваньню ў рэгіёне.

Расея прызнала незалежнасьць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі неўзабаве пасьля ваеннага канфлікту з Грузіяй у жніўні 2008 году. У абедзьвюх рэспубліках разьмешчаныя расейскія войскі. Тбілісі лічыць гэта акупацыяй грузінскай тэрыторыі.
XS
SM
MD
LG