Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бірме будысты забілі мусульман


Бірма

Бірма

На захадзе Бірмы ў выніку нападу ўзброеных будыстаў на мусульманскую вёску загінулі пяць чалавек, у тым ліку 94-гадовая жанчына, паведамляе бірманская паліцыя.

Інцыдэнт адбыўся недалёка ад прыбярэжнага гораду Тандве у штаце Рахін, дзе ўжо некалькі гадоў не сьціхае міжэтнічны канфлікт.

Напад будыстаў на мусульман супаў з паездкай па Рахіне прэзыдэнта Бірмы Тэйн Сэйна.

У мінулым годзе дзясяткі тысяч мусульман-рахінгья уцяклі са сваіх дамоў у заходнебірманскім штаце Рахін з-за ўспышкі гвалту.
XS
SM
MD
LG