Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч: У Менску чакаюць рашэньня Інтэрпола па Керымаву


Сулейман Керымаў

Сулейман Керымаў

Міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў, што ў Менску не атрымлівалі апавяшчэньня ад Інтэрпола пра адмову ў вышуку Сулеймана Керымава і шэрагу топ-мэнэджэраў ААТ «Уралкалій».

«Наша інфармацыя пра вышук гэтых асобаў знаходзіцца ў базе дадзеных, але каб працэдурна аформіць гэтае пытаньне, трэба рашэньне адпаведнай камісіі Інтэрпола. Дагэтуль рашэньне не прынятае», — сказаў журналістам Шуневіч.

11 верасьня Інтэрпол пацьвердзіў, што атрымаў ад беларускіх уладаў просьбу ўнесьці ў «чырвоны сьпіс» сябра Савету Фэдэрацыі Расеі Керымава, а таксама чатырох топ-мэнэджэраў «Беларускай калійнай кампаніі».

Інтэрпол патлумачыў, што па гэтых просьбах працягваецца праца і ніякага рашэньня аб унясеньні названых пяці чалавек у «чырвоны сьпіс» асобаў, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкіх злачынстваў, пакуль не прынята.
XS
SM
MD
LG