Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дом Лукашэнкі ў Александрыі аддаюць «Дыпсэрвісу»


Александрыя на спадарожнікавых мапах

Александрыя на спадарожнікавых мапах

Ва ўласнасьць Рэспублікі Беларусь мае перайсьці будынак, які знаходзіцца па адрасе вул. Крынічная (Родниковая), д. 10 у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці.

Дом ацэнены ў 450 090 478 рублёў — гэта амаль 50 тысяч даляраў.

Дом будзе замацаваны за Галоўнай управай абслугоўваньня дыпляматычнага корпусу і афіцыйных дэлегацый — «Дыпсэрвіс».

Адпаведную пастанову № 851 прыняў Савет Міністраў 27 верасьня 2013 году.

У вёсцы Александрыя жыла да Другой Усясьветнай вайны маці Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля вайны яна ўладкавалася на Аршанскі ільнокамбінат. Нарадзіўшы сына, вярнулася ў вёску і стала працаваць даяркай на фэрме.

XS
SM
MD
LG