Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка параўнаў ЗША з нацысцкай Нямеччынай


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

«Амэрыканская нацыя — а я як гісторык не магу асэнсаваць, што гэта за нацыя такая, якая прысабечыла сабе права нейкай выключнасьці. Мы гэтую выключнасьць у сярэдзіне мінулага стагодзьдзя перажылі, і яна каштавала 50 мільёнаў жыцьцяў», — заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію казахстанскаму тэлеканалу 24KZ.


«Прысвойваць сабе нейкую выключнасьць і ў выніку гэтага абгрунтоўваць бамбёжкі іншых дзяржаў — гэта, мякка кажучы, контрапрадуктыўна», — цытуе Лукашэнку Інтэрфакс. — «Гэта вельмі дрэнна, як правільна казаў Пуцін, што гэтую выключнасьць убіваюць у галаву амэрыканцаў. І яны, як гэта было некалі ў Нямеччыне, пачынаюць разумець, што гэта адмысловая раса, адмысловая выключнасьць, і мы (ЗША — Інтэрфакс) павінны наводзіць парадак у сьвеце і ўсіх пастрыгчы пад іхнія стандарты».


Лукашэнка засьцерагае ЗША ад вайсковай апэрацыі ў Сырыі: «Будзе катастрофа»


«Дабром гэта ня скончыцца. Ня дай Бог, амэрыканцы ўлезуць туды, як яны ўлезьлі ў Лібію, і пачнуць бамбіць, то будзе катастрофа. Вось тады ўспыхне ўся арабская дуга, тады мала не падасца ўсім. Таму што ў гэты канфлікт будзе зацягнуты Іран ды іншыя дзяржавы, будзе вельмі горача», — падзяліўся сваім прагнозам Лукашэнка.

«Мы катэгарычна супраць таго, каб нават супэрдзяржава пад якімі б там ні было лёзунгамі ўмешвалася ва ўнутраныя справы той ці іншай дзяржавы, скідала, забівала, вешала прэзыдэнтаў. А колькі тысяч чалавек уходалі? Якая гэта дэмакратыя?» — дадаў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што мае «даўнія адносіны з Сырыяй, яшчэ з часоў Хафэза Асада». «Я вельмі сябрую зь яго сынам — цяперашнім прэзыдэнтам Башарам Асадам. Гэта вельмі інтэлігентны і прыстойны чалавек, вельмі добры чалавек», — заявіў Лукашэнка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG