Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікам органам унутраных справаў, Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў, Міністэрства па падатках і зборах і вайскоўцам забараняецца атрымліваць ад замежных дзяржаваў дакумэнты, якія даюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі і нацыянальнай прыналежнасьцю.

Такая норма ўтрымліваецца ў прынятых Палатай прадстаўнікоў у першым чытаньні зьмяненьнях і дапаўненьнях да шэрагу законаў. Адзінае выключэньне — для тых вайскоўцаў, якія праходзяць службу па прызыву.

Такая забаронная норма ўжо 2 гады дзейнічае для дзяржаўных служачых. Міністар абароны Юры Жадобін патлумачыў, што дадзеныя катэгорыі зьяўляюцца таксама дзяржаўнымі служачымі. Пры заключэньні кантрактаў новыя катэгорыі будуць павінныя цягам 5 дзён здаць дакумэнты, калі яны маюць такія, у тыя органы, якія заключаюць кантракты. І хоць Жадобіным не называліся краіны, у кулюарах дэпутаты абмяркоўвалі, што найперш размова ідзе пра тое, каб зьменьшыць распаўсюд карты паляка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG