Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусі няма ў Індэксе чалавечага капіталу


Усясьветны эканамічны форум прэзэнтаваў дасьледаваньне «Індэкс чалавечага капіталу». Беларусь засталася белай плямай на мапе дасьледваньня.

Экспэрты Ўсясьветнага эканамічнага форуму склалі індэкс краінаў паводле доўгатэрімновага эканамчнага патэнцыялу і якасьці працоўнай сілы.

Паводле чатырох напрамкаў — адукацыя, ахова здароўя. занятасьць, спрыяльнае асяродзьдзе — індэкс вымярае здольнасьць краінаў выхоўваць здаровую адукаваную працоўную сілу.

Дасьледваньне ахоплівае 122 краіны сьвету.

Беларусь разама з некаторымі краінамі Афрыкі, Узбэкістанам, Туркмэністанам і Аўганістанам пазначаныя на мапе белым колерам, бо дасьледваньні тут не праводзіліся.

Першая тройка:
  1. Швайцарыя
  2. Фінляндыя
  3. Сінгапур

Пазыцыі краінаў-суседзяў Беларусі

Краіна Месца ў рэйтынгу
Польшча 49
Літва 34
Латвія 38
Расея 51
Украіна 63
XS
SM
MD
LG