Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Латвіі ня змогуць атрымаць грамадзянства Беларусі


Новы закон пра грамадзянства пачаў дзейнічаць у Латвіі.

У дакумэнце ёсьць пералік краінаў, падвоенае грамадзянства якіх можна атрымаць без страты латвійскага пашпарту.

Гэта краіны Эўразьвязу, НАТО, Эўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю, Аўстралія, Новая Зэляндыя, Бразылія ды некаторыя іншыя, зь якімі Латвія мае пагадненьні пра падвоенае грамадзянства.

Беларусь, іншыя краіны СНД, а таксама Ізраіль не ўваходзяць у гэты сьпіс.

Новы закон робіць больш жорсткімі правілы натуралізацыі. Людзі, старэйшыя за 45 гадоў павінны будуць даказаць, што яны стала пражываюць у краіне апошнія пяць гадоў.

Новая рэдакцыя закону не прадугледжвае аўтаматычнае прадстаўленьне грамадзянства Латвіі дзецям неграмадзянаў. Аднак прадцэдуру прадастаўленьня грамадзянства такім дзецям спрасьцілі. Зараз гарамадзянства могуць даць на просьбу аднаго з бацькоў неадкладна пасьля нараджэньня дзіцяці.
XS
SM
MD
LG