Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША высылаюць трох дыпляматаў Вэнэсуэлы


Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША высылае трох супрацоўнікаў амбасады Вэнэсуэлы. Гэта зроблена ў адказ на высылку трох амэрыканскі дыпляматаў.

Два супрацоўнікі дыпляматычнай місіі Вэнэсуэлы ў Вашынгтоне і супрацоўнік консульства ў Х’юстане (Тэхас) павінныя пакінуць ЗША цягам 48 гадзінаў.

Дзярждэп выказвае «шкадаваньне», што Вэнэсуэла абвесьціла амэрыканскіх дыпляматаў пэрсонамі нон-грата на падставе «неабгрунтаваных абвінавачваньняў».

Высылка ў адказ на высылку


1 кастрычніка Каракас абвесьціў, што высылае часова павераную ў справах ЗША ў Вэнэсуэле Кэлі Кэйдэрлінг і двух іншых супрацоўнікаў амбасады.

Дыпляматаў зьвінавацілі ў спробах дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне, а таксама ў працы з палітычнымі апанэнтамі ўраду прэзыдэнта Нікаласа Мадура.

Мадура заявіў, што дыпляматы датычныя «да фінансаваньня і заахвочваньня актаў сабатажу супраць электрычнай сыстэмы і эканомікі Вэнэсуэлы».

Ад 2010 году Вэнэсуэла і ЗША ня маюць амбасадараў у сталіцах сваіх краінаў.
XS
SM
MD
LG