Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 2 кастрычніка: Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту, дзень нараджэньня Махатмы Гандзі


Малады Махатма Гандзі

Малады Махатма Гандзі

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Міжнародны дзень барацьбы супраць гвалту (у гонар дня нараджэньня Махатмы Гандзі).

Менск, адкрыцьцё сэсій палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Пачатак у 10.00.

Менск, у вялікай канцэртнай залі філярмоніі - ўрачыстае адкрыцьцё VIII Міжнароднага фэстывалю Юрыя Башмета.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1323 – першая пісьмовая згадка Вільні, ў лісьце вялікі князь літоўскі Гедымін называе горад сваім «стольным градам».

1413 – заключана Гарадзельская унія Вялікага княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім, якая надала беларуска-літоўскай шляхце палітычныя правы.

1523 – у кракаўскай друкарні на лацінскай мове выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра», які складаўся з прысьвячэньня каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і 11 вершаў.

1870 – Рым стаў сталіцай аб'яднанай Італіі.

1899 – адкрылася пэдагагічная школа ў Пружанах.

1930 – у Горадні надрукаваны першы нумар часопісу «Беларуская думка».

1990 – выйшаў першы нумар газэты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь «Народная газэта».

У гэты дзень нарадзіліся:

1819 – Аляксандар Незабытоўскi, беларускі і польскі пісьменьнік.

1828 – Міхаіл Каяловіч, гісторык, грамадзкі дзеяч, адзін з родапачынальнікаў ідэалёгіі «заходнерусізму».

1869 – Махатма Гандзі, адзін з кіраўнікоў ды ідэоляг нацыянальна-вызваленчага руху Індыі.

1904 – Грэм Грын, ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык.

1934 – Тамара Чарняўская, беларускі гісторык архітэктуры.

1945 – Тамара Габрусь, беларускі гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец.

1961 – Сяргей Шупа, беларускі перакладчык, мовазнавец і журналіст.

1965 – Зьміцер Сідаровіч, беларускі дудар, былы лідэр гурту «Камэлот».

У гэты дзень памерлі:

1800 – Мацей Радзівіл, драматург, кампазытар.

1892 – Эрнст Рэнан, францускі пісьменьнік, гісторык і філёляг

1924 – Аляксей Сапуноў, гісторык, археограф, краязнаўца.

1968 – Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.

ЦЫТАТА ДНЯ

Дараваць больш мужна, чым караць. Слабы не можа дараваць. Прабачэньне ёсьць ўласьцівасьць моцнага.
Махатма Гандзі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG