Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве ўсталявалі помнік Яну Паўлу II


Помнік Яну Паўлу II ля магілёўскага касьцёла

Помнік Яну Паўлу II ля магілёўскага касьцёла

Ля магілёўскага касьцёла Ўнебаўзяцьця найсьвяцейшай панны Марыі (сьвятога Станіслава) усталяваны помнік папу рымскаму Яну Паўлу II.

Двухмэтровая постаць пантыфіка на пастамэнце — справа ад галоўнага ўваходу ў сьвятыню.

Паводле вернікаў, асьвячэньне будзе 16 кастрычніка.

35 гадоў таму, 16 кастрычніка 1978 году, кардынал Караль Вайтыла быў абраны на папу рымскага і заставаўся ім да скону 2 красавіка 2005 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG