Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь – на 79-м месцы ў сьвеце па карыстаньні інтэрнэтам


Пра гэта сьведчаць зьвесткі, апублікаваныя Міжнародным тэлекамунікацыйным саюзам.

Паводле справаздачы саюзу, у Беларусі інтэрнэтам карыстаецца 47% насельніцтва, з гэтым паказьнікам краіна займае 79 месца ў сьвеце са 192 краінаў.

З суседзяў Беларусі самая інтэрнэтызаваная краіна – Латвія, ў ёй інтэрнэтам карыстаюцца 74% насельніцтва (34 месца). У Літве доля карыстальнікаў інтэрнэтам складае 68% (43 месца), у Польшчы – 65% (46 месца), у Расеі інтэрнэтам карыстаюцца 53% (69 месца), ва Ўкраіне – прыблізна кожны трэці (109 месца).

У Ісьляндыі, Швэцыі, Нарвэгіі, Даніі, Галяндыі і Люксэмбургу доля карыстальнікаў інтэрнэтам перавышае 90%, у Нямеччыне інтэрнэтам карыстаюцца 84% (19 месца), у ЗША – 81% (24 месца).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG