Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак заклапочаны лёсам затрыманага ксянзда Лазара


Уладзіслаў Лазар

Уладзіслаў Лазар

У панядзелак 30 верасня а 16-й гадзіне Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцьці.

Падчас саракахвіліннай сустрэчы Папа цікавіўся жыцьцём і пэрспэктывамі Беларусі. Асаблівую ўвагу Пантыфік прысьвяціў сытуацыі Каталіцкага касьцёла ў Беларусі, паведамляе сайт catholic.by.

Пантыфік атрымаў усю інфармацыю, якой валодае Апостальскі Нунцый, аб становішчы сьвятара Уладзіслава Лазара, выказваючы сваю заклапочанасьць і просячы, каб яго асабіста рэгулярна інфармавалі аб развіцьці гэтай сытуацыі. Папа запэўніў ўсю каталіцкую супольнасьць у асаблівай блізкасьці і ў сваёй асаблівай, бацькоўскай увазе да гэтай далікатнай сытуацыі.

Пантыфік папрасіў свайго Прадстаўніка ў Беларусі перадаць усім грамадзянам краіны цёплае прывітаньне і запэўніў у сваёй малітве, павазе і сымпатыі.

У бліжэйшыя дні арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцьці сустрэнецца з Дзяржаўным Сакратаром і іншымі прадстаўнікамі Дзяржаўнага Сакратарыяту, а таксама са старшынём Папскай рады спрыяньня хрысьціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам, старшынём Папскай рады па міжрэлігійным дыялёгу кардыналам Жанам-Луі Таранам, старшынём Папскай рады па культуры кардыналам Джанфранка Равазі, Прэфектам Кангрэгацыі па справах Усходніх касьцёлаў, Патронам Мальтыйскага Ордэна кардыналам Леанарда Сандры, Прэфектам Кангрэгацыі па справах Духавенства арцыбіскупам Беньямінам Стэла, кардыналам Ражэ Эчэгараем і іншымі прадстаўнікамі Сьвятога Пасаду.
XS
SM
MD
LG