Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Студэнты зь Нігерыі ўчынілі пагром у амбасадзе ў Маскве


Расейская паліцыя затрымала 16 нігерыйскіх студэнтаў пасьля таго, як яны ўчынілі пагром ў будынку амбасады ў цэнтры Масквы.

«Напярэдадні вечарам з амбасады Нігерыі ў паліцыю Масквы паступіла паведамленьне, у якой дыпляматы з гэтай краіны просяць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў вывесьці з будынка дыпмісіі групу студэнтаў, якія прыехалі ў Расею з гэтай рэспублікі для навучаньня ў расейскіх ВНУ», — паведамілі Інтэрфаксу ў паліцыі.

Студэнты паламалі мэблю ў канферэнц-залі амбасады, перадае РІА «Новости».

Прычынай стала тое, што студэнтам не выплацілі стыпэндыю.

Паліцыя склала на затрыманых адміністрацыйныя пратаколы.
XS
SM
MD
LG