Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла высылае трох дыпляматаў ЗША


НІкалас Мадура

НІкалас Мадура

Каракас высылае часова павераную ў справах ЗША ў Вэнэсуэле Кэлі Кэйдэрлінг і двух іншых супрацоўнікаў амбасады.

Дыпляматаў зьвінавацілі ў спробах дэстабілізаваць сытуацыю ў краіне, а таксама ў працы з палітычнымі апанэнтамі ўраду прэзыдэнта Нікаласа Мадура.

Мадура заявіў, што дыпляматы датычныя «да фінансаваньня і заахвочваньня актаў сабатажу супраць электрычнай сыстэмы і эканомікі Вэнэсуэлы».

Ад 2010 году Вэнэсуэла і ЗША ня маюць амбасадараў у сталіцах сваіх краінаў.
XS
SM
MD
LG