Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: Фэдэральны ўрад згортвае дзейнасьць


Кангрэс ЗША не ўзгадніў праект бюджэту на 2014 год. Фэдэральныя ўстановы ЗША згортваюць сваю дзейнасьць.

Рэспубліканская бальшыня ў Палаце прадстаўнікоў настойвае, каб прэзыдэнт ЗША Барак Абама адклаў на год праграму рэфармаваньня сфэры аховы здароўя.

Сэнат, дзе бальшыня падтрымлівае Абаму, адхіліў праект бюджэту, які адлюстроўвае гэтае патрабаваньне.

Чальцы Сэнату і Палаты прадстаўнікоў працягнуць перамовы.

Пакуль палаты Кангрэсу не прыйдуць да згоды, 700 тысячаў супрацоўнікаў фэдэральнага ўраду будуць знаходзіцца ў неаплатным адпачынку.

Нацыянальныя паркі, музэі і помнікі, у тым ліку такія славутасьці, як Статуя Свабоды, будуць зачыненыя.

Невядома, як на доўга згортваецца дзейнасьць гэтых установаў.

Скарачэньне не закране службы, якія адказваюць за нацыянальную бясьпеку альбо такія жыцьцё важныя функцыі, як кіраваньне паветраным рухам і праца пошты.

За некалькі гадзінаў да згортаваньня дзейнасьці, Абама папярэдзіў пра наступствы, заявіўшы, што гэта можа «значна» падарваць эканоміку.

Абама адзначыў, што новы закон пра мэдычнае абслугоўваньне пачне дзейнічаць у аўторак, і што заканадаўцы не змогуць заблякаваць яго.

Прэзыдэнт ЗША таксама адзначыў, што крызіс «цалкам можна прадухіліць». Ён заклікаў Палату прадстаўнікоў падтрымаць асноўную частку фінансаваньня, якая не ўтрымлівае, як выказаўся Абама, «пабочных і супярэчлівых патрабаваньняў».

Гэта першы выпадак за апошнія 17 гадоў, калі фэдэральныя ўстановы ЗША вымушаныя зачыніцца, бо Кангрэс не зацьвердзіў праект бюджэту.
XS
SM
MD
LG