Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамвай ад мовы да мовы


Сяргей Шупа, архіўнае фота

Сяргей Шупа, архіўнае фота

Найлепшых перакладчыкаў уганаравалі ў трох намінацыях: проза, паэзія і пераклад у часопісе «Прайдзісьвет».

Прэмію ў намінацыі «проза» атрымаў Сяргей Шупа, супрацоўнік радыё Свабода, за пераклад кнігі басьнійскага аўтара Міленкі Ергавіча «Іншала, Мадона, іншала».

Прэміяй у намінацыі «паэзія» ўганараваны Лявон Баршчэўскі за пераклад са старажытнагрэцкай «Медэі» Эўрыпіда.

І трэцюю прэмію атрымаў Аляксей Жбанаў за надрукаваны ў «ПрайдзіСьвеце» пераклад зь нямецкай «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана.

Радыё Свабода павіншавала калегу з узнагародай.

Шупа: Ваш званок засьпеў мяне ў маім ўлюбёным 22-м трамваі, якім цяпер еду дахаты. Я ім кожны дзень еду на працу і дахаты, еду гадзіну, так што ён стаў маім другім ці трэцім працоўным месцам. Я ў ім перачытаў тысячы старонак кніжак, нарэдагаваў сотні старонак рукапісаў і значная частка перакладаў таксама робіцца ў трамваі.

РС: Кніжка «Іншала, Мадона, іншала», за якую Вам далі прэмію, таксама была прачытаная ў трамваі?

Шупа: Безумоўна.
Прэмію ўручылі маці Сяргея Шупы

Прэмію ўручылі маці Сяргея Шупы

Падчас імпрэзы

Падчас імпрэзы

Андрэй Хадановіч і вядоўца цырымоніі Альгерд Бахарэвіч

Андрэй Хадановіч і вядоўца цырымоніі Альгерд Бахарэвіч

XS
SM
MD
LG