Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаго больш баіцца Лукашэнка — Нобэля ці Шнобэля?


У новым выпуску Свабоды бяз гальштукаў мы гаворым пра міжнародныя прэміі і іх эфэктыўнасьць. Прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы абвясьціў Алеся Бяляцкага ляўрэатам прэміі імя Вацлава Гаўла.

Ці такім чынам Эўропа выкупае сваю віну за крымінальны перасьлед праваабаронцы пасьля перадачы Літвой і Польшчай інфармацыі ўладам Беларусі пра банкаўскія рахункі Бяляцкага? Ці мае шанец Бяляцкі атрымаць Нобэлеўскую прэмію міра? Ці спрыяюць вызваленьню палітвязьняў аўтарытэтныя міжнародныя прэміі?

Ці можна пагадзіцца з расейскай праваабаронцай Валерыяй Навадворскай, што прэмія Вацлава Гаўла больш высакародная, чым Нобэлеўская прэмія міру, бо выбар Нобэлеўскага камітэту часта досыць спрэчны?

Якіх міжнародных узнагародаў больш баяцца беларускія ўлады — Нобэля для дысыдэнта альбо Шнобеля для Лукашэнкі?

Гэта ў жывым эфіры «Свабоды бяз гальштукаў» абмяркоўваюць былая палітзьняволеная Ірына Халіп, ляўрэатка шэрагу міжнародных прэмій, у тым ліку часопісу «Тайм» «Герой Эўропы» у намінацыі «Адважнае сэрца», і Міжнароднага фонду жанчын у СМІ «За мужнасьць у журналістыцы» і аглядальнік Свабоды Ян Максімюк. Вядучая Ганна Соўсь.

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG