Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь 1 кастрычніка базавая велічыня складае 130 тысяч рублёў. Ад базавай велічыні залежаць памеры выплатаў: дапамогі, надбаўкі, прэміі. Гэты паказьнік таксама выкарыстоўвацца, каб вылічаць штрафы і пошліны.

Пасьля 1 кастрычніка на трэць павысяцца штрафы за парушэньне правілаў дарожнага руху, адміністрацыйныя штрафы, падаражэе пражываньне ў інтэрнатах, судовыя выдаткі і паслугі прыватных натарыусаў.

Базавая велічыня — гэта эканамічны паказьнік, які вызначае абстрактную каштоўнасьць пакупніцкай здольнасьці грошай, не зьвязаную з ацэнкай канкрэтных матэрыяльных ці нематэрыяльных выгодаў.

XS
SM
MD
LG