Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ заклікае вызваліць Дзяніса Сінякова


Дзяніс Сінякоў

Дзяніс Сінякоў

«Беларуская асацыяцыя журналістаў» абвясьціла збор подпісаў на сайце baj.by пад адкрытым лістом у падтрымку арыштаванага ў Расеі фатографа Дзяніса Сінякова.

Ліст будзе накіраваны расейскім уладам.

Аўтары ліста патрабуюць неадкладнага вызваліць свайго калегу і зьняць зь яго ўсе абвінавачаньні.

«Мы, беларускія журналісты, вельмі занепакоеныя арыштам расейскага калегі, фатографа Дзяніса Сінякова. Мы лічым сур’ёзнай пагрозай свабодзе слова сытуацыі, калі фатографа затрымліваюць разам з удзельнікамі акцыяў, пазбаўляюць апаратуры і падвяргаюць арышту за тое, што ён выконвае сваю працу. Фіксуючы падзеі, фатограф не нясе адказнасьці за іх, нават калі тое, што адбываецца, не падабаецца ўладам», — гаворыцца ў лісьце.

Раней беларускія незалежныя фатографы далучыліся да акцыі ў расейскіх СМІ і выставілі чорныя плямы замест фатаздымкаў на сваіх старонках у фэйсбуку.
XS
SM
MD
LG