Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэру дазволяць шпацыры


 Ігар Карагін
Ігар Карагін

Расейскі консул Ігар Карагін пацьвердзіў журналістам, што адбылася сустрэча з генэральным дырэктарам «Уралкалія» Ўладзіславам Баўмгертнэрам.

Сустрэча прайшла на кватэры, на якой гендырэктар адбывае хатні арышт. Аднак Ігар Карагін паведаміў, што на месца сустрэчы яго даставілі, і ён сам ня ведаў, кудой едзе.

Карагін пацьвердзіў, што ў Баўмгертнэра няма скаргаў ні на ўмовы ўтрыманьня, ні на здароўе. Паводле ягоных словаў, ён у прымальных побытавых умовах. Разам зь ім маці, а да нядаўняга часу і бацька, які ўчора, магчыма, ужо выехаў зь Беларусі.

Карагін таксама паведаміў: як правіла, такія сустрэчы з расейскім грамадзянінам маюць адбывацца раз на два месяцы. Дзеля гэтага трэба зьвяртацца з запытам да беларускіх уладаў. У расейскай амбасады няма ніякіх прэтэнзіяў да беларускіх праваахоўных органаў і ўладаў, якія вытрымліваюць усе неабходныя тэрміны і ўсю дакумэнтацыю па ажыцьцяўленьні такіх сустрэчаў.

У Баўмгертнэра ёсьць магчымасьць займацца спортам. Разглядаецца пытаньне, каб даць яму магчымасьць выходзіць на прагулкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG