Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы кідаюць працу, каб зарабіць за мяжой


У эканоміцы Беларусі сёлета (за першыя восем месяцаў) колькасьць занятых скарацілася параўнальна зь мінулым годам на 1,1%.


Пра гэта сёньня паведаміла Нацыянальнае статыстычнае агенцтва краіны. Калі ўлічыць, што ўсяго непасрэдна ў эканоміцы працуюць чатыры з паловай мільёны чалавек, то гэта даволі істотнае скарачэньне.


Усяго ў жніўні 2013 году на працу было прынята 101 115, звольнена — 114 073.



Эканаміст Сяргей Чалы так камэнтуе сытуацыю для «Свабоды»:

Сяргей Чалы
Сяргей Чалы
«Гэтая тэндэнцыя ўжо існуе дзесьці з 2010 году. І сапраўды колькасьць занятых у беларускай эканоміцы скарачаецца. Але вось фактары скарачэньня былі розныя. Да дэвальвацыі беларускага рубля гэты быў сыход з афіцыйнай занятасьці ў розныя шэрыя схемы ўнутры Беларусі. Цяпер жа гэта — пераезд на працу за мяжу».

Чаго можна чакаць ад гэтага працэсу ў далейшым?

«Бліжэйшым часам нічога ня зьменіцца. Улады гэтую праблему разумеюць. І хочуць яе разьвязаць сваімі мэтадамі. Ідэяў было даволі шмат. Першая — калі ўлады заявілі, што няхай сем’і гастарбайтэраў, якія застаюцца ў нашай краіне, плацяць 100% сабекошту „камуналкі“. Пасьля была ідэя выяўляць такіх людзей праз апытаньні, праз наведваньні кватэраў. Потым загаварылі пра падатак на беспрацоўных...

Гэта ўсё — спробы адміністратыўным мэтадам разьвязаць праблему. Але ж яна эканамічная — заробкі, якія прапануюць у Беларусі, саступаюць тым, якія можна атрымаць на працы за межамі нашай краіны».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG