Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскія дыпляматы павінныя сустрэцца з Баўмгертнэрам


Прадстаўнікі амбасады Расеі ў Менску маюць намер сустрэцца з гендырэктарам «Уралкалію» Ўладзіславам Баумгертнэра.

«Сустрэча заплянаваная на першую палову дня. Мы паедзем на кватэру, дзе Баумгертнэр знаходзіцца пад хатнім арыштам», — паведаміў «Інтэрфаксу» начальнік консульскага аддзела амбасады Расеі у Менску Ігар Карагін.

«Сьледчыя ўзялі падпіску аб неразгалошваньне інфармацыі, дзе знаходзіцца кватэра, у якой утрымліваецца Баумгертнэр», — дадаў Карагін.

«Мэтай дадзенай сустрэчы зьяўляецца даведацца, як ён адчувае сябе, ці ёсьць у яго скаргі , просьбы», — адзначыў дыплямат.

Уладзіслаў Баўмгертнэр быў затрыманы ў Менску 26 жніўня. Яго зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар КДБ і абвінавацілі ў злоўжываньнях. Сьледчыя органы Беларусі лічаць, што Баўмгертнэр і шэраг іншых топ-мэнэджэраў Беларускай калійнай кампаніі нанесьлі страты «Беларуськалію» і БКК у памеры да 100 мільёнаў даляраў.

Ад 26 верасьня Баўгертнэр знаходзіцца пад хатнім арыштам. Яго трымаюць на здымнай кватэры ў Менску.
XS
SM
MD
LG