Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масавая бойка на футбольным матчы ў Наваградку

  • БелаПАН

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Падчас футбольнага матчу на стадыёне «Камсамолец» у Наваградку 28 верасьня адбылася масавая бойка.

Падчас 22-га туру чэмпіянату Гарадзенскай вобласьці па футболе краснасельскі «Цэмэнтнік» гуляў матч у гасьцях з ФК «Наваградак». Як паведамляе www.volkovysk.by, на 20-й хвіліне матчу, калі футбаліст «Цэмэнтніка» Яўген Васілеўскі забіў гол у брамы суперніка, на поле стадыёна выбеглі прыкладна дваццаць чалавек у масках і пачалі бойку з заўзятарамі з Наваградка.

Бойка цягнулася каля паўгадзіны, арбітар матчу вымушаны быў закончыць матч і залічыў ФК «Навагрудак» тэхнічную паразу зь лікам 0:3.

На поле прыбылі нарады міліцыі, а таксама хуткай мэдычнай дапамогі, бо пацярпелым спатрэбілася дапамога.

Паводле непацьверджанай пакуль інфармацыі, бойку справакавалі футбольныя фанаты зь Менску.

У РУУС Наваградку і мясцовым упраўленьні Сьледчага камітэту інфармацыю не камэнтуюць.
XS
SM
MD
LG