Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі выйшлі з ураду ўсе міністры ад партыі «Народ свабоды», якую ўзначальвае лідэр правацэнтрыстаў экс-прэм’ер Сыльвіё Бэрлюсконі.

У пятніцу ўвечары міністры не змаглі дамовіцца аб экстраным павышэньні падаткаў у мэтах зьніжэньня бюджэтнага дэфіцыту — да нормаў, прадугледжаных Эўразьвязам.

Прэм’ер-міністар Энрыка Лета абвясьціў, што на будучым тыдні ставіць у парлямэнце пытаньне аб вотуме даверу ўраду.
італія
Напружанасьць у кіроўнай кааліцыі абвастрылася пасьля таго, як на разгляд парлямэнту было вынесена пытаньне аб пазбаўленьні Бэрлюсконі дэпутацкага мандату ў сувязі з тым, што ён быў асуджаны на 4 гады зьняволеньня па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад падаткаў.

Аглядальнікі мяркуюць, што падзеньне кабінэту Лета прывядзе ці да датэрміновых выбараў, альбо да сфармаваньня новай кааліцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG