Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ вітае рэзалюцыю ААН па сырыйскай хімічнай зброі


Эўразьвяз вітае рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН па сырыйскай хімічнай зброі.

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Кэтрын Эштан назвала яе прыняцьце «важным крокам, які дазволіць даць адзіны і збалянсаваны адказ на міжнародным узроўні на крызіс у Сырыі». Паводле словаў Эштан, гэты дакумэнт дапаможа ўсталяваць стандарты, якія даюць магчымасьць міжнароднай супольнасьці рэагаваць на пагрозы зброі масавага зьнішчэньня.

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ заявіла пра гатоўнасьць Эўрапейскага Зьвязу падтрымаць дзеяньні, прадугледжаныя рэзалюцыяй. Рада бясьпекі ААН аднагалосна прагаласавала ў пятніцу ўвечары за рэзалюцыю, якая прадугледжвае перадачу сырыйскай хімічнай зброі пад міжнародны кантроль і яго зьнішчэньне.

У рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік да пошуку палітычнага вырашэньня сьрыйскага канфлікту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG