Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі пераклад ліста салідарнасьці турэмшчыкі пакінулі сабе. Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18-й


Сярод тэмаў:

АМАП затрымаў трох удзельнікаў забегу ў рамках Менскага сталічнага фэстывалю «Кубак выкліку» за майкі з партрэтам Міколы Статкевіча. Спартоўцаў забралі проста са стартавай паласы

У Магілёва адбылася дыскусія на тэму захаваньня архітэктурнай спадчыны гораду. Яе ўдзельнікі заклікалі ўлады пачаць грамадзкае абмеркаваньне лёсу гістарычных помнікаў гораду

Мікалай Статкевіч атрымаў ліст вядомага літоўскага палітыка, але не атрымаў перакладу гэтага ліста на беларускую мову, які перадаваўся разам зь лістом

Былому палітвязьню Аляксандру Малчанаву міліцыя не дазваляе пераехаць з Барысава ў Менск, дзе яму паабяцалі працу

28 верасьня былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслаў Грыб адзначае сваё 75-годзьдзе. Менавіта ён у 1994 годзе падпісаў першую дэмакратычную Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

СЛУХАЦЬ ЭФІР



Наша апытаньне: «Як вы лічыце, ці ў правільным кірунку разьвіваецца беларуская эканоміка?»

Сёньня мы просім і слухачоў адказаць на пытаньне «Як вы лічыце, ці ў правільным кірунку разьвіваецца беларуская эканоміка?» Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG