Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Рада Бясьпекі ААН аднагалосна прыняла рэзалюцыю па зьнішчэньні хімічнай зброі ў Сырыі.

У дакумэнце адзначаецца, што ў выпадку яго невыкананьня, у прыватнасьці нелегальнай перадачы хімічнага ўзбраеньня і яго ўжываньня ў Сырыі, будуць прынятыя захады ў адпаведнасьці з разьдзелам 7 статуту ААН. Гэты падзел прадугледжвае жорсткія захады, аж да ваенных дзеяньняў, для забесьпячэньня міру і бясьпекі.

Рэзалюцыя патрабуе ад міжнароднай супольнасьці не аказваць дапамогу недзяржаўным суб’ектам ў вытворчасьці, набыцьці і ўжываньні хімічнай зброі.

Дакумэнт таксама ўтрымлівае заклік да бакоў сырыйскага канфлікту пачаць палітычны дыялёг, а да міжнароднай супольнасьці — спрыяць наладжваньню такога дыялёгу.

Адказваючы на пытаньне журналіста аб тым, ці можа нешта прадухіліць, здаецца, немінучую амэрыканскую ваенную апэрацыю ў Сырыі, Джон Кэры сказаў, што гэта можа адбыцца ў тым выпадку, калі Сырыя на працягу найкарацейшага часу адмовіцца ад сваёй хімічнай зброі. «Але яны гэтага ня зробяць», — тут жа дадаў дзяржсакратар.
XS
SM
MD
LG