Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП затрымаў удзельнікаў забегу за майкі з партрэтам Статкевіча


Фота Эўрарадыё

Фота Эўрарадыё

Траіх чалавек, апранутых у кашулькі з партрэтам Міколы Статкевіча, АМАП забраў проста са стартавай паласы, паведамляе Эўрарадыё.

Траіх чалавек, апранутых у кашулькі з партрэтам Міколы Статкевіча, АМАП забраў проста са стартавай паласы, паведамляе Эўрарадыё.

Менскі сталічны фэстываль бегу «Кубак выкліку» праходзіць пад патранажам зорак беларускага спорту — бягухі Аліны Талай, прызёркі чэмпіянату Эўропы і плыўчыхі Аляксандры Герасімені, прызёркі Алімпійскіх гульняў. У фэстывалі прымаюць удзел каманды моладзі, студэнцкіх арганізацый, а таксама запрошаныя каманды журналістаў.

Сваіх прадстаўнікоў на «Кубак выкліку» даслаў і калектыў сайту Серабранка. бай, кіраўніком якога зьяўляецца Кірыл Жываловіч. Бегуны прыйшлі на месца правядзеньня спаборніцтваў. На іх былі кашулькі з партрэтамі палітвязьня Міколы Статкевіча. Яны атрымалі свае стартавыя нумары. Але за 15 хвілінаў да старту да іх падышлі сямёра амапаўцаў, якія папрасілі журналістаў прайсьці зь імі.



Фэстываль бегу «Кубак выкліку» праходзіць на лыжаролернай трасе ў сталічнай Вясьнянцы. Хэдляйнэры праекту заклікаюць усіх ахвотных ня толькі пазмагацца з уласнай суботняй лянотай, але і зрабіць добрую справу — сабраць сродкі на дапамогу паралімпійскаму чэмпіёну Афінаў-2004 Аляксандру Трыпуцю. Нядаўна ён атрымаў траўму, якая ледзь не каштавала яму жыцьця, паведамляе Эўрарадыё.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG