Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігара Аліневіча з народзінамі павіншаваў былы «саўдзельнік»


Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Палітвязень Ігар Аліневіч і былы палітвязень Аляксандр Францкевіч пачалі ліставацца. Гэта здарылася як раз напярэдадні 30-годдзя палітвязьня.

«Прыйшло ад яго ўжо 3 лісты. Ён піша, як у яго справы, пра некаторыя побытавыя рэчы і па меры магчымасьці дзеліцца думкамі, у тым ліку пра сытуацыю ў Беларусі. Гэта мы таксама абмяркоўваем. Пакуль ёсьць такая магчымасьць», — паведаміў Свабодзе пра Ігара Аліневіча Аляксандар Францкевіч, які выйшаў на волю ў пачатку верасьня пасьля 3 гадоў зьняволеньня.

Актывісты анархіскага руху Ігар Аліневіч і Аляксандар Францкевіч былі асуджаныя за ўдзел у акцыях пратэсту, якія суд кваліфікаваў як напады на афіцыйныя будынкі. Ігар Аліневіч атрымаў найбольшы тэрмін — 8 гадоў, якія адбывае ў наваполацкай калёніі. Днямі Ігар адзначыў у калёніі 30 гадоў. Аляксандар Францкевіч, які сам з Наваполацку, пабываў у калёніі, дзе трымаюць сябра, і перадаў яму вітаміны ды лекі.
Ён піша, як у яго справы, пра некаторыя побытавыя рэчы і па меры магчымсьці дзеліцца думкамі, ў тым ліку пра сытуацыю ў Беларусі.

«У мяне ўзялі перадачу, але яшчэ не вядома, ці ён яе атрымаў. Самі разумееце, як бывае».

Дамоў палітвязень званіў больш за тыдзень таму. Бацька Ігара Аліневіча Ўладзімер згадвае:

«Быў званок, маці зь ім размаўляла. Нічога такога. Дык ён ніколі не паскардзіцца, калі што і будзе. Гэтак заўсёды. А зараз нібыта і ўсё нармальна».

Уладзімер Аліневіч спадзяецца ўбачыць сына ў кастрычніку на кароткатэрміновым спатканьні.
XS
SM
MD
LG