Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы за 34 гады кантакт лідэраў ЗША і Ірану


U.S. -- U.S. President Barack Obama speaks to reporters about Syria during his meeting with Indian Prime Minister Manmohan Singh in the Oval Office of the White House in Washington September 27, 2013.
U.S. -- U.S. President Barack Obama speaks to reporters about Syria during his meeting with Indian Prime Minister Manmohan Singh in the Oval Office of the White House in Washington September 27, 2013.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паведаміў, што размаўляў у пятніцу па тэлефоне з прэзыдэнтам Ірана Хасанам Рухані. Гэта быў першы кантакт паміж лідэрамі дзьвюх краінаў ад 1979 года, калі былі разарваныя дыпляматычныя адносіны паміж імі.

Абама выказаў надзею на больш хуткае дасягненьне пагадненьня з Іранам па ядзернай праблематыцы, якое магло б прывесьці да змякчэння эканамічных санкцый супраць гэтай краіны.

Паводле амэрыканскага лідэра, шлях да пагадненьня будзе цяжкім, але з прыходам да ўлады ў Іране новага кіраўніцтва — зьявілася ўнікальная магчымасьць дамагчыся прагрэсу ў гэтым.

Раней у пятніцу Рухані заявіў, што яго краіна прадставіць плян ўрэгуляваньня канфлікту вакол сваёй ядзернай праграмы на наступных перамовах у фармаце «5+1» , якія пройдуць у Жэнэве 15-16 кастрычніка.

Выступаючы ў пятніцу ў кулюарах сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, Рухани падкрэсьліў, што яго краіна ня мае намеру ствараць ядзерную бомбу.

ЗША і заходнія краіны непакояцца, што Іран употайкі стварае ядзерную зброю. Раней Тэгеран адмаўляўся даць сусьветнай супольнасьці ўсю інфармацыю аб сваёй ядзернай праграме, настойваючы пры гэтым на яе мірным характары.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG