Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі правялі масавую апэрацыю супраць гандлю людзьмі


Кітайская жанчына

Кітайская жанчына

У Кітаі вызваленыя больш за 90 дзяцей і дзьве жанчыны, выкрадзеныя з мэтай іх продажу. Паводле дзяржаўных СМІ, падчас паліцэйскага рэйду ў 11 правінцыях краіны былі арыштаваныя 301 падазраваных у гандлі людзьмі. Дакладная дата правядзеньня апэрацыі не прыводзіцца.

У 2011 годзе паліцыя Кітая заявіла, што за апошнія два гады былі вызваленыя больш за 13 тысяч дзяцей і каля 23 тысяч жанчын, якія былі выкрадзеныя.

У Кітаі росту гандлю дзецьмі і жанчынамі спрыяе жорсткая дэмаграфічная палітыка і традыцыя аддаваць перавагу хлопчыкам
XS
SM
MD
LG