Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Вінаградаў арыштаваны на 15 сутак


Вінаградаў сёньня зраніцы правёў дзёрзкую акцыю са сьвінымі галовамі ў цэнтры Менску.

Каля 12 гадзіны дня Павал быў затрыманы каля свайго дома супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС.

Сьвятлана Вінаградава, жонка Паўла, паведаміла, што яго даставілі ў Савецкі РУУС разам з бацькам Юрыем, на абодвух сладзены пратакол па артыкуле 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях: парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Прыкладна а 19-ай гадзіне журналіст Аляксандар Баразенка напісаў у фэйсбуку, што Павал Вінаградаў асуджаны на 15 сутак арышту.

Бацьку Паўла Вінаградава, затрыманага разам зь ім, мяркуючы па ўсім, судзіць ня будуць і адпусьцяць.
Сёньня зраніцы Павал Вінаградаў правёў акцыю на плошчы Якуба Коласа Раскладзеныя на лаўцы сьвіныя галовы ляжалі побач з палітычнымі лёзунгамі: «Нават не галасаваў за Лукашэнку», «Чаму чыноўнікам паднялі зарплату, а лекарам не?», «Саша, ня будзь сьвіньнёй, вызвалі палітвязьняў»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG