Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грамадзкую актывістку Сьвятлану Волкаву зьбіла машына


Сьвятлана Волкава

Сьвятлана Волкава

26 верасьня ў 22:35 у Менску на праспэкце Незалежнасьці ў раёне станцыі мэтро «Ўручча» здарыўся няшчасны выпадак з актывісткай дэмакратычнай апазыцыі Сьвятланай Волкавай. Пры спробе перабегчы праспэкт па-за пешаходным пераходам яе зьбіў аўтамабіль Mercedes. Дзяўчына сканала на месцы.

Тое, што ахвярай здарэньня стала менавіта Сьвятлана, пацьвердзіла на апазнаньні яе сястра Алена. Пахаваюць Сьвятлану 28 верасьня. Сваякі вырашылі зрабіць крэмацыю. Дзяўчыне было 29 гадоў.

Пазьней на Свабодзе — успаміны сяброў і знаёмых..

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG