Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 верасьня: 75 гадоў Мечыславу Грыбу


Мечыслаў Грыб

Мечыслаў Грыб

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У кнігарні «логвінаЎ» (Менск, пр. Незалежнасьці 37а) адбудзецца прэзэнтацыя беларускай вэрсіі рамана нямецкага пісьменьніка Міхаэля Кумпфмюлера «Хараство жыцьця» пра апошнія гады жыцьця Франца Кафкі. У імпрэзе бяруць удзел: Міхаэль Кумпфмюлер, Ірына Герасімовіч (перакладчыца), Зоя Белахвосьцік (мастацкае чытаньне). Пачатак а 19.00.

У Віцебску ў клюбе «ZEBRA» (парк Фрунзэ, 1) адкрываецца 8-мы альтэрнатыўны сэзон «Восеньскі рок». Пачатак а 18.00.

У раённым доме культуры ў Шчучыне (вул. Савецкая, 4) адбудзецца міжнародны дабрачынны танцавальны праект і спэктакль «Дом». Выхаванцы Лідзкага дзіцячага дому зьмешанага тыпу разам са швэдзкімі пэдагогамі Мадлен Бэкман, Бэна Ворхамам, харэографамі і танцоўшчыкамі з Малдовы, Украіны і Беларусі спрабуюць адказаць на пытаньне: што такое дом? Пачатак а 15.00.

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей выступіць на 68-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

28 верасьня — Дзень чэскай дзяржаўнасьці і Дзень сьвятога Вацлава (патрона Чэхіі).

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1939 — Гітлераўская Нямеччына і Савецкі Саюз падпісалі дамову аб дружбе і супольнай мяжы.

У гэты дзень нарадзіліся:

1803 — Праспэр Мэрымэ, францускі пісьменьнік.

1934 — Брыжыт Бардо, француская кінаакторка, актывістка руху абароны правоў жывёлаў, сэкс-сымбаль эўрапейскага кіно 1960-х. Зьнялася ў больш за паўсотні кінакарцінаў.

1938 — Мечыслаў Грыб, беларускі палітык. У студзені 1994 году стаў старшынём Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, замяніўшы на гэтай пасадзе Станіслава Шушкевіча. Пад старшынствам Мечыслава Грыба Вярхоўны Савет 15 сакавіка 1994 году прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень памерлі:

1937 — Уладзіслаў Галубок, беларускі пісьменьнік, рэжысэр, актор, тэатральны дзяяч, мастак.

1970 — Джон Дос Пасас, амэрыканскі пісьменьнік.

1991 — Майлз Дэвіс, амэрыканскі джазавы музыка.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

«Няўжо вы думаеце, што калі ноччу ляжыш у ложку адна, то думка аб тым, што цябе любіць паўсьвету, можа цябе суцешыць? Паўсьвету — гэта нішто».

«Лепш кожны раз аддаваць сябе ўсю на нейкі час, чым пазычаць сябе на ўсё жыцьцё».

«Чаго я буду саромецца разьдзявацца перад лекарам? Ён жа такі самы мужчына, як і кожны іншы».

«Няма цяжэйшай працы, чым старацца выглядаць прыгожай з васьмі раніцы да паўночы».


Брыжыт Бардо

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG