Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новы пасол ЗША: Каб зьмяніць траекторыю, трэба лідэрства з самага верху


Амбасадар Бэр прымае прысягу, заступаючы на новую пасаду

Амбасадар Бэр прымае прысягу, заступаючы на новую пасаду

Дэніэл Бэр, новы амбасадар ЗША ў АБСЭ, адказаў у Варшаве на пытаньні нашага карэспандэнта Рыкарда Юзьвяка.

Сярод іншага, амбасадару было зададзенае пытаньне: «Якім будзе ваш падыход да Беларусі, дзе, як выглядае, мала што мяняецца?»

Бэр: «Я прыйшоў на гэтую працу з Вашынгтону, і сярод рэчаў, над якімі мы працавалі ў Вашынгтоне разам з калегамі з усяго сьвету, была пасьпяхова ўхваленая рэзалюцыя ў Радзе [ААН] па правах чалавека, калі была створаная пасада спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі. Відавочна, што сьвет выказаўся ў гэтым пытаньні, што праблемы і выклікі правам чалавека ў Беларусі застаюцца важнымі і цяжкімі.

Вы маеце рацыю ў тым, што сытуацыя не мяняецца нейкі час. Каб зьмяніць гэтую траекторыю, трэба лідэрства з самага верху. Гэта выбар, і калі будзе зроблены выбар на карысьць прагрэсу, я думаю, што прэзыдэнт Лукашэнка пабачыць у гэтым вялікія выгады для сябе, гэтак жа як і для народу Беларусі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG