Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце — акцыя салідарнасьці з расейскім фотакарэспандэнтам


Шэраг беларускіх фотакарэспандэнтаў памянялі вокладу і аватар у фэйсбуку на знак салідарнасьці з расейскім фатографам Дзянісам Сіняковым.

Яны зьнялі свае фотаздымкі і замест іх паставілі чорны квадрат альбо выяву фотаапарата ў чорным квадраце.

Шэраг расейскіх СМІ 27 верасьня прыбралі фатаграфіі з сваіх інтэрнэт-сайтаў на знак салідарнасьці з затрыманым на судне «Арктыка санрайз» фотажурналістам Дзянісам Сіняковым.

Дзеяньні сілавых структураў і сьледзтва супраць Сінякова журналісты называюць ударам па свабодзе слова і журналісцкім імунітэце ад перасьледу за асьвятленьне падзеяў.

У акцыі салідарнасьці ўдзельнічаюць

  • тэлеканал «Дождь»
  • НТВ
  • «Эхо Москвы»
  • Lenta.ru
  • Газета.ру
  • «Сноб»
  • The New Times
  • «Большой город»
  • «Новая газета»
  • «Аргументы и факты»

Некаторыя выданьні вырашылі выкарыстоўваць у гэты дзень толькі фатаграфіі аўтарства самога Сінякова, якія ён рабіў для агенцтва Reuters.
Дзяніс Сінякоў

Дзяніс Сінякоў


Дзяніс Сінякоў знаходзіўся на борце судна з камандай актывістаў прыродаахоўнай арганізацыі «Грынпіс» «Арктыка санрайз ». На мінулым тыдні яго затрымалі разам з удзельнікамі акцыі супрацоўнікі памежных войскаў ФСБ .

Суд у Мурманску арыштаваў Сінякова. Яго, як і эколягаў, падазраюць «у злачыннай дзейнасьці».

Рэдакцыя інтэрнэт-выданьня Lenta.ru заявіла пасьля рашэньня суду, што Сінякоў знаходзіўся на борце «Арктыка санрайз» як іх пазаштатны карэспандэнт і рабіў здымкі па заданьні рэдакцыі — гэта значыць знаходзіўся пры выкананьні прафэсійных абавязкаў.
Актывіст «Грынпісу» спрабуе ўзьлезьці на нафтавую плятформу «Прыразломная» ў Пячорскім моры. 18 верасьня, фота Дзяніса Сінякова

Актывіст «Грынпісу» спрабуе ўзьлезьці на нафтавую плятформу «Прыразломная» ў Пячорскім моры. 18 верасьня, фота Дзяніса Сінякова


Саюз журналістаў Расеі заклікае генэральную пракуратуру Расеі ўмяшацца і вызваліць арыштаванага Дзяніса Сінякова.

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» выпусьціла заяву, у якой асуджае арышт калегі, піша ВВС.
Службовец у масцы пагражае пісталетам актывістам «Грынпісу»

Службовец у масцы пагражае пісталетам актывістам «Грынпісу»



«У Беларусі былі падобныя падзеі, калі нашых фатографаў затрымлівалі, хаця іх не саджалі на такі тэрмін. Тут бачныя паралелі паміж падзеямі ў нас і цяпер у Расеі. Калі ў Расеі раней такое было немагчымым, то цяпер стала магчымым. Сёньня расейскія СМІ выходзяць бяз здымкаў і замест іх ставяць чорныя плямы», — сказаў незалежны фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін.
XS
SM
MD
LG