Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня на нашым сайце — жывая трансьляцыя «Караля Ліра»


Кароль Лір, Свабодны тэатар. Фота: Свабодны тэатар, травень 2012
Кароль Лір, Свабодны тэатар. Фота: Свабодны тэатар, травень 2012

Жывая трансьляцыя спэктаклю Беларускага Свабоднага тэатру «Кароль Лір» са сцэны Шэкспіраўскага тэатру «Globe» пройдзе ў суботу 28 верасьня ў 16.00 паводле беларускага часу.

Трансляцыю арганізуе Totally Theatre Productions у супрацоўніцтве зь Беларускім Свабодным тэатрам і сайтам charter97.org.

Яе можна будзе глядзець і на сайце svaboda.org.

«Кароль Лір» у выкананьні Беларускага свабоднага тэатру ідзе на сцэне Шэксьпіраўскага тэатру «Globe» у Лёндане ўвесь гэты тыдзень.

Упершыню беларуская мова са сцэны гэтага тэатру гучала ў 2012 годзе у рамках тэатральнага фэстывалю Globe to Globe. Тады адбылася прэм’ера «Караля Ліра» ў пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатру.






«Кароль Лір»

п’еса Ўільяма Шэксьпіра
ў перакладзе Юркі Гаўрука

Дзейныя асобы і выканаўцы:

Кароль Лір — Алег Сідорчык
Кардэлія — Вікторыя Біран
Ганэрылья — Яна Русакевіч
Рэгана — Марына Юрэвіч
Блазен — Крыс Бон
Граф Глостэр — Павел Гарадніцкі
Эдгар — Сяргей Квачонок
Герцаг Корнуал — Андрэй Ураза
Герцаг Олбані — Кірыл Канстанцінаў
Граф Кент — Дзяніс Тарасенка
Освальд — Юлія Шаўчук
Эдмунд — Юры Далівеля
Кароль Францыі, Вястун — Міхал Кеямо

Рэжысэр — Уладзімір Шчэрбань
Адаптацыя — Мікалай Халезін
Музыка — Крыс Бон
Памочнікі рэжысэра — Сьвятлана Сугака і Надзея Бродзкая
Пераклад — Юры Каляда
Прадзюсар — Фэнэла Донэй
Выканаўчыя прадзюсары — Натальля Каляда і Мікалай Халезін
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG