Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мовазнаўца Вінцук Вячорка ў эфіры зь Сяргеем Абламейкам ад 20-й


Сёньня адзначаецца Эўрапейскі дзень моваў.

Сярод тэмаў гутаркі:

- у міжнароднай клясыфікацыі ЮНЭСКА беларуская мова знаходзіцца ў групе моваў пад патэнцыйнай пагрозай зьнікненьня. Ці гэта сапраўды так?

- наколькі моўная сытуацыя зьяўляецца абарачальнай?

- як наогул у Беларусі пастаўленая справа вывучэньня розных моваў?

Чаму, нягледзячы на калійны канфлікт, Уладзімер Пуцін прыехаў у Беларусь на сумесныя вайсковыя вучэньні? – пра гэта ў нашым Бліц-аналізе.

Апытаньне ў Магілёве. Хто, на вашу думку, перамагае ў “калійнай вайне – Масква ці Менск?

Што пішуць у беларускім сеціве пра здарэньні ў менскім мэтро?

Чаму Беларусь і Расея адмовіліся падпісаць міжнародную дамову аб гандлі зброяй, якую ўчора падпісалі ЗША?

Баранавіцкім уладам не дае спакою ідэя ўвядзеньня абавязковай платы за медабслугоўваньне. Ідэю адлічаць грошы з заробкаў на мэдыцыну агучылі ў мясцовым унівэрсытэце

У Гомелі рамантуюць галоўны помнік Леніну на аднайменнай плошчы. Як да гэтага ставяцца гамельчукі?

СЛУХАЦЬ ЭФІР



Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG