Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасьля Бяляцкага прэмію Валэнсы атрымаў Хадаркоўскі


Міхаіл Хадаркоўскі ў судзе

Міхаіл Хадаркоўскі ў судзе

Прэмія імя Леха Валэнсы прысуджана экс-ўладальніку кампаніі «ЮКАС» Міхаілу Хадаркоўскаму. Пра гэта паведаміў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Гданьску Ян Кшыштаф Бялецкі — кіраўнік Інстытуту імя Валэнсы.

Міхаіл Хадаркоўскі цяпер адбывае 11-гадовы тэрмін зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў эканамічных злачынствах. Грашовая частка прэміі 100 тысяч даляраў будзе ўручана 29 верасьні яго сыну — Паўлу Хадаркоўскаму.

Прэмія была заснавана ў 2008 годзе Лехам Валэнсам былым прэзыдэнтам Польшчы, лідэрам прафсаюзу «Салідарнасьць» і працоўных пратэстаў 1980-х гадоў — на знак удзячнасьці за прысуджэньне яму ў 1983 годзе Нобэлеўскай прэміі міру. Прэміяй уганараваныя вядомыя дзеячы, бізнэсмэны, арганізацыі або грамадзкія рухі, якія выступаюць за згоду і супрацоўніцтва народаў, свабоду і прапаганду каштоўнасьцяў руху «Салідарнасьць».

Летась прэмію Леха Валэнсы атрымаў зьняволены беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG