Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт: абвінавачаньне Баўмгертнэру застаецца тым жа


Уладзіслаў Баўмгертнэр
Уладзіслаў Баўмгертнэр

«Сьледчым камітэтам завершана правядзеньне неадкладных сьледчых дзеяньняў, накіраваных на замацаваньне і дакумэнтаваньне акалічнасьцяў супрацьпраўнай дзейнасьці абвінавачанага па крымінальнай справе. Цяпер мера стрыманьня адносна Баўмгертнэра зьменена з заключэньня пад варту на хатні арышт», — сказаў карэспандэнту Свабоды Павал Траулька.

Паводле Траулькі, хатні арышт палягае ў ізаляцыі абвінавачанага ад грамадзтва без утрыманьня яго пад вартай, але з прымяненьнем пэўных праваабмежаваньняў.

Адносна таго, ці ўплываў на зьмену меры стрыманьня зварот маці Баўмгертнэра да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, Павал Траулька сказаў:

«Пры зьмене меры стрыманьня ў тым ліку прынятыя да ўвагі хадайніцтвы блізкіх сваякоў Баўмгертнэра».

Спадар Траулька не назваў адрас, па якім знаходзіцца цяпер Баўмгертнэр, але пацьвердзіў, што хатні арышт ён адбывае ў Менску.

Адносна магчымасьці сустрэчы консульскіх работнікаў амбасады Расеі з Баўмгертнэрам Траулька сказаў:

«Цяпер у яго правоў і свабодаў больш. Я думаю, што гэтыя сустрэчы могуць адбывацца на сталай аснове. Гэтыя сустрэчы, як і раней, будуць вызначацца Сьледчым камітэтам. Калі будзе прынятае такое рашэньне пра сустрэчу, яна будзе дадзена. Фармальна зьмянілася мера стрыманьня. Расьсьледаваньне крымінальнай справы ня скончылася. І абвінавачаньне застаецца тым жа».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG